ВАЎКАЛАКІ
легенда

Дзень, кароткі як хвост, па-за вокнамі знік.
Пасядзелі за чаркаю госць і ляснік.
А калі стала днецца, пакінулі двор
І паехалі конна ў Лысаўскі Бор.

Іх паволі да лесу сцяжынка вяла.
Пераказваў ляснік пра навіны сяла:
– Як закончыўся пост, людзі йшлі пад вянец.
Знік вясельны абоз акурат на Шчадрэц.

Прып’янелым гасцям не да страху мароз.
Да царквы кіраваўся вясёлы абоз.
Не звярнулі ўвагі, цягнуўшы тытунь,
Што за спінамі іх рагатаў Хіхітун.

Зло зрабіў чараўнік каля Лысай Гары –
У імгненне кульнуў сані ўсе дагары.
А пасля злою воляй у душы залез,
І вяселле пайшло шэрай зграяй у лес.

Тую воўчую зграю шкадуе народ.
Не вярнуўся ніхто, хоть мінуў цэлы год.
Пад адзін трапны стрэл раз папаўся бядак,
Дык над скурай яго быў сапрэлы армяк.

Хіхіч Валерый, г. Маладзечна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики