Дуб не скарыўся. Адпомсцiў забойцу...
Легенда

Дуб не скарыўся. Адпомсцiў забойцу.
Што тыя стогны да скону?
Сук закруцiў у прыгожае кольца.
Людзi знайшлi ў iм iкону.

Знiк, як у пекле, вядзьмар-хутаранiн,
Дом дагарэў, як акурак,
А каля дуба ў Боскае ранне
Храма заклалi падмурак.

Час пракацiўся цi мiрна, цi гулка,
I з-пад карэння бярозак
Выцекла з возера Сэрвач-рачулка
Ад перапоўненых слёзак.

Хоць i кiвае дубочак ёй ветлы,
Рэчцы наперад iмкнуцца.
Робiць ля Будслава вычурна петлi,
Быццам жадае вярнуцца.

Штосьцi пацiху ўжо канула ў Лету.
Сувязь з вякамi не рвецца.
Боская Мацi,
Заступнiца свету
Мае пачэснае месца.

Хіхіч Валерый, г. Маладзечна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики