РАГНЕДА
Каторы дзень за Свіслаччу няўхільна
З маленькай келлі, дзе жыла адна,
Манашка назірала вельмі пільна
Ад раніцы да самага цямна.

Была надзея на сустрэчу з сынам,
Які быў князем Полацкім. Аб ім
Яна начамі думала няспынна,
Здароўем рызыкуючы сваім.

Вакол быў горад. Імем Ізяслава
Яго назваў князь кіеўскі тады,
Калі адправіў жонку Гарыславу
Ў край над ракою ціхай назаўжды.

Яна Настассяй стала з Божай волі
І ў келлі перад свечкай у кутку
Прасіла для сынка шчаслівай долі,
Узняўшы ўверх з малітваю руку.

Амаль ніхто ў ваколіцы не ведаў
Пра тое, колькі выцерпела зла.
…Раней манашку клікалі Рагнедай.
Яна князёўнай Полацкай было.

Цанунін Уладзімір, г. Вілейка

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики