За ляжачым ствалом, дзе бурліла рака...
легенда

За ляжачым ствалом, дзе бурліла рака,
Раптам госць гарадскі і ўбачыў ваўка.
– Калі б быў ён ваўком, то ў момант бы знік,
А ён стаў, нібы слуп, – шэпча сябру ляснік.

– Дзе сапраўдная злосць? Гэта толькі гульня.
Не чапае бядак ні цябе, ні каня.
Нацягну паясок паміж дрэвам і пнём –
Мы ваўка пераскочыць яго таўханём.

У жывёлы людскі, не звярыны пагляд.
Пэўна, стрэчы такой ён і сам болей рад.
Зробім гэтак усё, як вучылі дзяды.
Можа, вернем душу да людзей ад бяды.

І калі гапцануў праз паяс ваўкалак,
То ўстаў па-за пнём пахудзелы юнак.
Гэта быў малады ад вясельных падзей.
Горка плакаў наўздрыд, ідучы да людзей.

А калі ад’язджаць быў хлапчына гатоў,
Аблачынкай ваўчыца мільгнула з кустоў.
З той ваўчыцай назад ён вярнуўся шчэ раз,
Перавёў і яе праз магічны паяс.

У лаўцоў ужо думак няма аб ваўках:
На санях малады – і нявеста ў руках.
З весялосці такой хоць ты чарку куляй.
Ім гасцей бы вярнуць – ды вяселле гуляй!

Замест чаркі падалі свянцонай вады.
Шчыра выдаў падзяку стральцам малады:
– Зачахліце ствалы. Бачна, дзень як панік.
Здыме чары ўсе праз два дні маладзік!

Толькі дру́жку майму век па лесе кружыць.
Захацеў самахоць ён з Русалкаю жыць.
Так, напэўна, павек будзе тым па жыцці,
Хто праз гонар не змог сабе пару знайсці.

Хіхіч Валерый, г. Маладзечна

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики