АДКУЛЬ ПАЙШЛА НАЗВА
Паводле легенды, запісанай ад мастака з Маладзечна Паліводы Святаслава Мікалаевіча Даўным-даўно ў лясной глушы, Сярод балотаў топкіх Сястра малодшая Ушы Цякла ракой таропка. Маладачанкай нараклі Яе калісьці людзі. Не зналі, што на іх зямлі Цудоўны горад будзе. Хінуўся да ракі народ: Вада – жыцця крыніца, А рыба ў хвалях круглы год Лускою серабрыцца. Вясною па разліве рэк Сплаўлялі лес плытамі… Прабег і час за векам век, Як воблакі над намі. Няма той ціхай даўніны, Гады сплылі, як воды. З мяшкамі спелай збажыны Да млына мкнуць падводы. Млын электрычны ля ракі Працуе гучна-гулка. Ды абмялела праз вякі Знаёмая рачулка. Пры млыне на адным двары Ля бойкага гасцінца Век дажываў Якуб стары У нізенькай хацінцы. Калісь вучыўся ў Вільні ён, Меў неблагую памяць. Дала вучоба добры плён І да ўсяго цікаўнасць. Убачыў дзеда ля ворот Юнак, што Юркам зваўся, Зрабіў з падводай паварот, Пачціва прывітаўся. – Хачу даведацца ад Вас (Падумаў сёння ўранку), Чаму раку, што каля нас, Завуць Маладачанкай? Задумаўся Якуб, прыціх, Патыліцу пачухаў: – Калісьці чуў я ад старых, Хадзіла многа чутак.. Мне баялі, даўней жыла Каля ракі ўдавіца. Красою казачнай цвіла, Як кветка, маладзіца. Пазнала шмат бяды яна, Нямала гаравала, Бо ненажэрная вайна Каханага забрала. Свіціцца міла маладосць Агністаю заранкай. Зайшоў на двор адметны госць, Спыніўся каля ганка. Хлапец прыгожы, відны быў, Прасіў папіць вадзіцы. Як толькі ўбачыў – палюбіў Адразу маладзіцу. І кожны вечар ля ракі – Жаданыя сустрэчы… Душа з душой – як галубкі, І месячык, дарэчы, Свяціў ім з неба ў цішыні, У водах адбіваўся. Каханнем светлым з вышыні Пяшчотна любаваўся. – Краса мая, глядзі: у рацэ, Як у люстэрку, – месяц. Твая рука ў маёй руцэ, І зоркі ясна свецяць. Прызна́юся на беражку, Што ты мая каханка, А рэчанька маладзіку – Яго маладачанка. Так расказаў дзед Юрасю, Як рэчаньку назвалі. Сказаў ён праўду ці не ўсю – Маўчаць пра тое хвалі. Бярэзіна Тамара, г. Маладзечна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|