БАЛАДА АРДЫ*
Ганарымся мы, што хану дань не вязлі, Не былі пад мангола-татарамі. Ды палілі нам сёлы, тапталі палі Перакопска-крымскія варвары. Наляталі імкліва пад гіканне-свіст На звярыныя акцыі карныя… А між іх быў адзін – нелюдзь, кат і садыст, Гідкі вылюдак з роду пачварнага. І людзей ён знішчаў, як бязлітасны джын, Секла шабля, рука не стамлялася. Быў не просты ён воін, а ханскі сын – І таму яму ўсё даравалася. Забіваў мужчын, браў дзяўчат у палон, Пацяшаўся над іх пакутамі. Не зважаў ні на плач, ні на енк, ні на стогн І гарланіў ад радасці лютае: Арда! Арда! У ардзе Добра будзе! Ды знайшоўся аднак на яго ўгамон За злачынствы гнюсна-скабрэзныя: Быў захоплены сам ён у жорскі палон І павешаны быў на бярэзіне. І нянавісць людская гула, як вада, І крычалі паўстанцы-палонныя: – Тут і будзе арда табе! Будзе арда! І для ўсіх – напаміны штодзенныя. Арда! Арда! У ардзе Добра будзе! Пралятаюць стагоддзі, рунеюць палі, Час мяняецца, боль прытупляецца. Тая ж вёска Лычэвіч на Клецкай зямлі І сягоння Ардой называецца. * У перакладзе з цюркскай арда – «саюз», «калектыў», «аб’яднанне» Мялешка Лілія, г. Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|