|
БАЛАДА ЯЗЫЧНІКАЎ
Тут стаяў наш Ідал на гары – Бог непераможны наш каменны. Тут спрадвек і юны, і стары Голавы згіналі і калені. Пад яго наглядам мы заўжды Пасвілі жывёлу, жалі збожжа, Майстравалі грэблі і брады, І было ў пашане ў нас шматбожжа. Як любілі мы сваіх багоў! Ідалу прыносячы ахвяры, Мы маглі ім выказаць любоў, Запаветныя даверыць мары. Мова продкаў лашчыла наш слых. Бо з’явілася не самазванна. Дык навошта ж вы празвалі іх «Ідалы», «Балваны», «Істуканы»? І завошта грубаю рукой Бога нашага ўшчэнт разбілі? І навошта ў лютасці сваёй З ідэала ідала зрабілі? Нас любіў Ярыла і Дажбог, (Дазваляў да іх Пярун звяртацца!) Слухалі і Любіч, і Стрыбог, Жыжа, Зюзя, Святавід і Цаца. Вы ж свае павесілі званы, Нашых зрынулі Багоў вясёлых, Ды на месцы капішчаў святых Збудавалі цэрквы і касцёлы. Ой, прыйшоў-настаў нядобры час, Новы час – і мутарны, і смутны, Як прыйшоў нязваным Бог да нас – Новы Бог – адзіны, усёмагутны. Бог ваш нашы вогнішчы таптаў, Аж жахаўся люд на Беларусі: Бо, калі святы агонь згасаў, – Вінаваты ў тым загінуць мусіў! Ды, напэўна, іншы час прыйшоў, І скарыцца мусім мы прыказу. Што мы можам, хлопы-мужыччо? Толькі плакаць ды цярпець абразу… І гараць мурожныя лугі, Вяшчуны – у катаваннях стогнуць, Мучацца паганскія Багі – Ды абараніць сябе не могуць. І ні ў хаце, і ні ў шалашы Не схаваецца народ мой босы, Сёння ў вас крыжы і бердышы, Ну а ў нас – адны сярпы ды косы. Капішчы, свяцілішчы – на злом, Вогнішчы сакральныя – на згубу. Душыце нас крыжам, як кайлом, Пад цудоўны гук анёльскіх трубаў. Знік вяшчун – вясёлы барадач, І прапалі, нібы ў небе знічка, Коляды, і Жыцень, і Багач, Масленка, Купалле і Вялічка. Вы ж нам узамен далі Раство, Спас і Багародзіцы Успенне І змялі вясновае баство Благавешчаннем і Уваскрашэннем. Ой, бяда-бяда нашым Багам! Топчуць іх місіянеры злыя. Свайго Бога навязалі нам Злева Рым, а справа – Візантыя. Хіба ж месцы для малення – мур, Пад якім Багі нашы канаюць? Не жадае вас і князь наш Тур, І дрыгавічы вас не жадаюць! І не вешацьмем мы ваш абраз Ні па-кракаўску, ні па-маскоўску! Лада й Лёля – Рожаніцы ў нас, Нам не трэба вашай Маткі Боскай! Бацька ў нас Святар, а дзед – Вяшчун, Хата ў нас – малельня да аблокаў. І адзін пан грому – Бог Пярун! Навязалі ж нам Іллю-Прарока… Толькі між бярозаў і асін Мы сваё выкоўваем бясстрашша. А «паганус» – значыць «селянін»… То, між іншым, на лаціне вашай. Мы назло крыўдзіцелям сваім Ідала абломкі пазбіраем, Тайна будзем пакланяцца ім, Памятаем мы, не забываем, Як гнюсілі Бога вы майго, Як яго ламалі, разбівалі… Мы сабралі частачкі яго І ад вас употай пахавалі. Назвы не разбіць, не пасячы – У іх вядзе ад Ідала дарога: Чарапы, Зубкі́, Галавачы, Цыцкавічы, Блячын і Узнога. Думалі, усё аддалі на здзек? Ды не знікла і дагэтуль з віду Вёска Гурнаўшчына, дзе спрадвек Ён стаяў, наш непахісны Ідал. Мялешка Лілія, г. Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|