КIРХГОЛЬМ
За зямлёй i здабычай у дом наш прыйшлi ваяры
З камянiстых мясцiн па той бок ад сцюдзёнага мора.
Iх адзiны закон: што жадаеш, то сiлай бяры!
А калi нас i менш утрая – гэта нашае гора.

Нiбы збожжа, хiстаюцца пiкi, не знаўшы сярпа,
Нават чутна, як глебу калоцяць варожыя боты.
Будзе бой. Не таму, што не маем, куды адступаць, –
Проста трэба. А рукi прывыклi да цяжкай работы.

Каб сябе падтрымаць, дадатковыя ўздымем сцягi –
Iх прамокшымi крыламi бавiцца восеньскi вецер.
З нас палова – абознiкi, толькi вось кожны другi –
То гусар. А крылатыя вершнiкi – лепшыя ў свеце.

Вось напоiм уволю мы шаблю, кап’ё i чакан,
I галопу не збавiм, і шведаў прарвём абарону.
Хто з iх выжыве – скажа, што жахаў такiх не чакаў,
I дрыкгантаў* па бабкi ў крывi не забудзе да скону.

Мы – мiнулага рэшта, i так не ваюе нiхто:
Аджывае пад нацiскам пушак шляхетная зброя.
Ды калi вам карцела паўстаць супраць нашых шыхтоў –
Вас у будучым выкраслiм, хоць бы на кожнага – трое.

Пералiчваем ворагаў – толькi як скончыўся бой.
I дзясятка гадоў нетрывалага мiра не пройдзе –
Пасiвеламу гетману весцi нас зноў за сабой,
Каб гусарскую доблесць пазналi – i поўнач, i поўдзень.

* Дрыкгант (ст.-бел.) – жарабец

Шэін Максім, г.п.Радашковічы, Маладзечанскі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики