|
Па апавяданню А.Дударава “Чорная панна Нясвіжа”
У вялікім знатным родзе, Родзе Радзівілаў, Жыла Барбара-красуня У сям’і шчаслівай. Ды аднойчы Жыгімонта Вельмі пакахала, Ды занадта маці Бона Чуткам давярала. Не глядзела, што каханне Ў Барбары і сына. Калі маці, ды не згодна – Гэтак быць павінна! Гэта ж трэба “ў каралевы” Простая дзяўчына! Можа хоча да ўлады? Можа ў тым прычына, Што каханне так раптоўна Ў сэрцы заквітнела? Ды не трону прыгажуня Барбара хацела. Бог каханне ў небе ладзіць, Лёс ён адмярае. Барбара неспадзявана Хутка памірае… Жыгімонт жыцця не бачыць, Плачуць Радзівілы. Кветкі носяць беспрыпынна К сестрынай магіле. Мір нямілы і нясветлы Кожнага світання, Калі раптам памірае Вечнае каханне. Ходзіць панна па Нясвіжы, Плача, кліча мужа, Паміж небам і зямлёю Застаецца дужай. Можа прывід той аднойчы Любага спаткае. Адляціць душа нарэшце І спакой спазнае. Каляда Кацярына (г. Жодзіна)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|