Мужна змагаўся я, верыў свята:
Лёс мяне светлы чакае І спадзяваўся славы багата Пэўна, мяне напаткае. Быў я прыгожы ў баі, на балі, Верна выконваў загады, Ды па жыцці мяне суправаджалі Звады, і змовы, і здрады. Быў я нястрымны, бясстрашны, вяселы, Не пазбягаў кілішка, Гэта пацвердзіў бы – бачаць анёлы!- Станіслаў Пятровіч Кішка. Ён гетман быў пасадай і постам! І словам сумленным шляхецкім Ён распавёў бы – шчыра і проста, Як там было пад Клецкам. Там яны свой раскінулі стан – Ліхія ды надта порсткія Бітыс Гірэй-султан ды Бурташ-султан, Царэвічы перакопскія. Стаяла жара, панавала суш, Жнівень – спякотны месяц… Іх было дваццаць тысяч душ, Нашых было – дзесяць. Трубы ўструбілі, залейкі зайгралі- Рушылі з гукам і грукам, Ядрамі, стрэламі іх палівалі З гармат, і з ручніц, і з лукаў. Коні іржалі, і людзі крычалі, І ядры грымелі і вылі, І дзіды звінелі, і стрэлы свісталі, І фіцілі дымілі. Воін калоў, а конь таптаў, Целы ваду напаўнялі, Увомірг зрабіўся красны стаў- Лань не цякла ўжо далей. Мы іх пабілі з ласкі Гасподняй Зброяю і малітвай. Гэта была ўжо не проста пагоня, Гэта была - бітва! Ланскія грэблі, гаці і броды… Ля Клецка, пад Краснаставам, Шостага жніўня шостага года Я перамог татараў! Ды Неміровічавы атрады Вамі былі апеты… То адкажыце мне паны-рада, Дзе ж вы былі дагэтуль? Колькаснай перавагаю бралі! Калі было вас болей, Яны - уцякалі, вы – даганялі, А твар у твар – ніколі! Мне ж ныла душа – над крывавай граззю Гул праносіўся рэхам… Я там не проста стаяў князем – Дзейнічаў я стратэгам! Я не зважаў на ваш шэпат змяіны - Сачыў за грэбляй і лугам. Не мітусіўся – да крайняй хвіліны Трымаў запасныя харугвы! Вы ж мне ў спіну – то ўкол, то абразу, Часам і яўна травілі… Хутка памер мой кароль, і адразу Вы, паны-рада, мяне аблажылі. Прайшла адна і другая восень – Вы з мяне весела кпілі. І мой мяцеж у пяцьсот восьмым Вы паны-рада, у крыві патапілі. Сабраўшы сем’і ды скарб на плечы, Болю глынуўшы і гора, Са мною ў Маскву мусілі збегчы Браты – але без Грыгорыя… Там абжыліся мы, акрыялі, На здраду забыліся даўнюю, Адзін аднаму дапамагалі, Князю служыў я спраўна. Радаваўся нябёсам сінім Разам з братамі сваімі. Трыццаць гадоў служыў я Расіі – Нават больш чым Радзіме. Рускіх цароў праваслаўнай лесвіцы Быў я надзейнай апорай. Аленку Глінскую, зорку-пляменніцу, І навучаў, і выхоўваў. Аленка, свецік мой, яснае сонейка, Красуняю расцвітала, Васілія Трэцяга сэрца палоніла, Жонкай цару стала. Я ж ей заўжды – то гасцінчык смачны, То кветачку-медуніцу… Толькі аднойчы, халоп няўдзячны, Не дагадзіў я царыцы. І вось – уварвалася грозная стража, Рукі за спінай скруцілі І павялі цябе, Глінскі-княжа, І ў падзямелле спусцілі. Вылі-глуміліся нібы гіены… Што ж, пераможаны сілай, Радуйся, княжа Глінскі, Алена Добра табе адплаціла… Мне не да твару раскаянне позняе Перад расправай скораю. Ты нарадзіла Івана Грознага - Тым і увайшла ў гісторыю. Ведаю я – туман не рассеецца Проста малюся Богу. Ужо ў другі раз – як у расейца – Укралі маю перамогу… Дзесьці высока сонца праменніцца, Вяселка на небе грае… Гора табе, Аленка-пляменніца, Гасподзь цябе пакарае. А мне – не пабачыць зары-зараніцы, Ані прыгожага віду. Душаць мяне сцены цямніцы, Я ўжо адсюль не выйду. Вы мяне то на руках насілі, То абражалі нягодна, Мачыхі дзве – Літва і Расія, Я сынам не стаў ніводнай. Моцныя краты, каваныя дзверы, Бердыш – на апальнага князя! Заложнік надзеі, выгнаннік веры, Уласнай пляменніцы вязень… Зорка згарэла. Засохла кветка – Я не баец і не мсцівец… Ды усе-ткі ж есць маёй славы сведка – Быхавец, летапісец! Вы і яго па жыцці цкавалі, І шальмавалі, і гналі, І Летапіс слаўны яго расшматалі, Старонкі павыдзіралі… Ды усё-ткі я апантана веру: Есць справядлівасць, Божа! Ні пошасць-афера, ні прыкрасць-папера Мяне абабраць не зможа! Здрада і зайдрасць – у вашых скрыпторыях! Пранізана усе маною! Ды ведайце: тая пад Клецкам вікторыя Пэўна была маёю! На сэрцы рубец – здрады выява – Болем-адчаем вострым. Толькі са мною высокая слава – Тысяча пяцьсот шосты! Ліля Мялешка (г. Клецк)
Бязлітасны князь жыў аднойчы тут
Пароды нялюдскай, нібы неславянскае, І быў улады яго атрыбут – Клець і ланцуг. Ды бяздушша панскае. Ад лютасці ўласнай аслеп і аглух. Калі ж непакорны хтосьці знаходзіўся, “ У клець! У клець! На ваду і ланцуг!”- Гарлаў- і ад чорнае злосці заходзіўся. Людзей не баяўся і нават багоў І з кожнага кпіў, ланцугамі прыкутага І ўпотай зваць сталі Клецак яго Ад слова “клець”- пакарання лютага. Не мілаваў ані людзей, ані дрэў Усіх катаваў, нават невінаватых, Чым болей старэў, тым болей звярэў Аднак жа прыйшла і яму адплата! Жаніцца надумаў сівы самадур, З сяляначкай- прыгажуняй вянчацца, Яе зачыніў у палацавы мур І строга да шлюбу вялеў рыхтавацца. Заплакала горка нявеста ў адказ: “ Няўжо табе мала паненак, княжа?” “Ну вось табе, дзеўка, увесь мой сказ: Усё будзе так, як князь прыкажа! Не хочаш ахвотаю княжыць са мной, Кахаць- мілаваць мяне ноччу і вечарам, Дык будзеш рабыняй у клеці маёй- Вада і ланцуг! Ды на мукі вечныя.” Дзяўчына ж сказала:” Не буду тваёй!” І гнеўны гллас звінеў мілагучнасцю. Тады князь зароў:”Ты спрачацца са мной?! Дык бойся помсты маёй і магутнасці!” Бо не ўратуюць волю тваю Ні братка-халоп , ні мамка-заступніца! Я што захачу з табою зраблю! Як тупну нагой- дык зямля расступіцца! Тут лопнула вупраж каня- і шляя На спіне ягонай ажно закруцілася. Князь тупнуў нагой- і па праўдзе зямля Пад ім ад удару таго расступілася. Збялела дзяўчына, нібыта сцяна: “Штож, згінь у зямлі і душою, і целам!” Маленькаю птушачкай стала яна І лёгка скрозь краты на волю ўзляцела. А Клецак разам з палацам сваім Знік пад зямлёю ў яме - прадонні. Пазней вырас горад на месцы тым - Калісьці Клецак, Клецк на сягоння. Ліля Мялешка (г. Клецк)
Над высокай рачною кручай
Там, дзе колісь стаяў Пярун, Чырванее гранітам бліскучым Велізарны з крыжом валун. У карунках святога барока Сонца грэе Сафіі бок. Нібы рукі ў гару высока, Вежы белыя да аблок. Па-над дзвінскай глыбокай плынню Нібы з буславага крыла Найпадобная Ефрасіння Храмы велічныя ўзняла. А навокал бяроз быліны І спрадвеку чароўны сок. Нездарма тут зрабіў Скарына У жыцці сваім першы крок. Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 499 :: комметариев - 0 :: дата - 14-02-2012, 13:37
Толькі яшчэ стала
На світанне брацца, Як труба зайграла — Раць ідзе за раццю. Ой, свісталі шаблі, Кулі ў рой спявалі, Цяжкія гарматы Жыцці забіралі. Як у гэтай сечы З раненькага рання, Бы на Калцы — рэчцы, Правіць смерць гулянне. Умалот багаты: Плёну — ды не хлеба: Душамі салдатаў Галасіла неба. А надзей ні следу, Як жа ў гэтым гвалце, Дзе русіны, шведы, Можна разабрацца. Смерць усіх зрадніла Многіх пабратала — Цесная магіла Родным домам стала. Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 807 :: комметариев - 0 :: дата - 15-06-2011, 10:46
Цёмна — многа, як хмар,
Ваяўнічых татар Наплыло на старонку Вілейскую, Бо свая старана, Дзе пясок — цаліна, Мусіць, стала галоднай ды цеснаю. І пайшоў страшны пір, Закруціў чорны вір — Ні адное душы не схавалася: Немаўлятка — дзіця, Што прыйшло да жыцця, — Нат яно ад жыцця адлучалася. Прыгажуняў — жанчын І асілкаў — мужчын Пакасіла, бы морнаю пошасцю. Ды ніхто сярод іх Не пайшоў да чужых — Не запэцкаў сябе здраднай ношаю. Закіпаў адно гнеў: Бачыў Бог — ды цярпеў Тыя шалы чужынцаў звярыныя. Як не сцерпеў пакут — Глухату — слепату На татарскае войска абрынуў Ён. Рэжа — б’е свой свайго І не бачыць таго: Родны брат перад ім спалатнелы. Востры меч узмахнуў — Брат балесна ўздыхнуў... Маладое жыццё загалела. А той дальш паскакаў — Меч ахвяры шукаў: Быў ахвярны алтар не напоўнены. Конь злавесна іржаў, Капытом біў — таптаў, Чалавечай крывёю напоены. Ды няма дзе скакаць — І нікога — шукаць: Як палеглі — дык спяць снамі вечнымі. Груганам — піраваць, Воям болей не ўстаць, Бо з чужою зямліцай павенчаны. На нязваных гасцях, На татарскіх касцях Векавыя курганы ўзвышаюцца. Год нямала сышло, Пакаленняў прайшло — А легенды у курганах хаваюцца. Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - 2 222 :: комметариев - 0 :: дата - 15-06-2011, 10:44
З даўніны той далёкае, даўняй,
Што не помняць і нашы дзяды, Скрозь стагоддзі даходзяць часамі Адгалоскі паданняў сівых. І аб тым, як з балотаў Шылянскіх, Барысаўскай частка зямлі, Ад часоў яшчэ даўніх, паганскіх, К нам такія легенды дайшлі. У мястэчку ды ў тым, у Шылянах, Між людзей жыў звычайны хлапец. Называлі яго ўсе Сцяпанам, А занятак яго быў – кравец. Слаўны быў той кравец, быў умелы, І пашану ён меў ад людзей: Ад работы душа яго пела — Быў у справе сваёй — чарадзей. Шыў панам ён заможным саеты, Шаты—бармы — заможным князям, Шыў мяшчанам, красуням—кабетам, Не абходзіў і простых сялян. І багацце Сцяпан меў, і славу, А маўклівы заўсёды хадзіў: Не было ў яго любкі—забавы — Хоць і гожы сабой, ды адзін. Хмарны ляжа і хмарай устане, Хмарны справу сваю ён вядзе. Альбо так зажурыцца часамі, Што, здаецца, не бачыць людзей. Як яму не тужыць, не журыцца, Калі сэрца нясцерпна баліць, Што Вельяна, як птушка-сініца, Уцякае — ніяк не злавіць. Слова мовіць да любай дзяўчыны — Ўспыхне тая, нібы макаў цвет, Вочкі долу апусціць маўкліва Ды хутчэй ад Сцяпана ідзе. І хто сэрца чужое спазнае, Прачытае, што робіцца ў ім?! Так Сцяпан усей праўды не знае, Бо аслеплен каханнем сваім. І таго яшчэ хлопец не знае (Бо зняверыўся доўга чакаць), Што Вельяна ўсім сэрцам кахае, Не асмеліцца толькі сказаць. Не стрываў і зламаўся хлапчына, Стаў у поўнач на шлях крыжавы Ды паклікаў ён цёмную сілу, І душу запрадаў ёй у міг. Тут прарэзала неба маланка І Пярун у злой лютасці біў, Бура выла і рвала да ранку — Знік Сцяпан, як нібыта не жыў. А назаўтра, як сонца зайграла — Від жахлівы адкрыўся вачам: Замест поля лагчына ляжала, А на ёй — скамянелы Сцяпан. Як пачула пра тое Вельяна, Знепрытомнела раптам яна, Залілася ад гора слязамі, Ў скрусе камень рукой абняла. Дзень праплакала, потым — і ночку, Ранкам — Богу душу аддала. А з-пад камня, набраўшыся моцы, Ўдаль крынічка са слёз пацякла. Разлілася крыніца шырока, Затапіла вакольны абшар, У нізіне ўтварыла балота, Ў свет — празрыстай ракой пацякла. Рэчку тую — у памяць Вельяны — Людзі Віліяй сёння завуць. Яе хвалі аб чыстым каханні Скрозь стагоддзі паданні нясуць. Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - 2 169 :: комметариев - 0 :: дата - 15-06-2011, 10:41
У вялікім знатным родзе,
Родзе Радзівілаў, Жыла Барбара-красуня У сям’і шчаслівай. Ды аднойчы Жыгімонта Вельмі пакахала, Ды занадта маці Бона...
Помню, чуў я неяк пра край,
Што пад ціхі шолах зор Лёг паміж зялёных гор, Дзе не зналі чорных зграй, Рыпу сёдлаў, звону шпор. Я не бачыў той куток... |
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|