|
ВЕЧАР У ГОРАДЗЕ.
Раскрыліўся цёмна - каштанавы вечар. Стаміўся. Стараўся паспець Падсыпаць сняжку, запаліць зоры-свечы І ў вокны дамоў паглядзець. Праверыць: малечы ці ў ложках паснулі, Ці тата з работы прыйшоў, Ці вяжа ўнучцы шкарпэтку бабуля, У мамы пірог ці дайшоў. Ці выканаў вучань у сшытку заданне, Дзядуля ці лекі прыняў. Ці выйшла дзяўчына ў парк на спатканне… Убачыў ўсё. Крылы склаў. Далоні пад голаў злажыў і стаіўся. Парадак у горадзе. Ціш. Мой вечар! А мне калыханку? Забыўся? Спытала. Маўчанне ў адказ. Смачна спіш. Таццяна Цвірка (г.Клецк)
автор - czvirko :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|