|
ПА ГРЫБЫ!
Сонца ў вокны пазірае – Ну і выдаўся дзянёк! Пчолкі ў кветніку лятаюць І маленькі матылёк. Ні лісток не зварухнецца – Цішыня і прыгажосць! Неба вымылі, здаецца – Палівачкаю, нябось. Лес прыбраўся ўсім на дзіва, Павылазілі грыбы. Напаткаецца чарвівы – Ну дык выкінь, не бяры. Кош у рукі ды з сябрамі Я спяшаюся ў лес. Вечарам насмажыць мама І са скваркамі, і без. Маслякоў і сыраежак, і лісіц, баравікоў, Смаката – такая ежа! Заўтра ў лес пайду ізноў! Багдановіч Лёля (г. Барысаў)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|