БІМ
Ноччу вёска мірна спіць
Толькі Бім мой не маўчыць.
Дзесьці шолах ён пачуе –
Брэша, нібы лемантуе:

Гаў! Гаў! Гаў! Гаў! –
Быццам злосны ваўкадаў!
Ляж, засні, ну памаўчы,
Не брашы сярод начы.

Нам адказвае сабака:
– Я навошта тут сяджу?
Ем абед свой не за так я,
Я вам гэта дакажу!
Сплю я ўдзень, і ад нудоты,
Я іначай не магу.

Зразумее ўсе турботы
Той, хто быў на ланцугу!
Не раз’юшаны сабака,
Я – сумленны вартаўнік.

Не якісьці паваляка,
Лынды біць я не прывык!
А хто ўсуне нос кірпаты,
Так яму я пакажу!

Хоць лупцуйце – я ж упарты,
Як брахаў, так і брашу!
…Мне палётаць бы за хатай,
Пасваволіць, паскакаць,
Паганяць катоў калматых,
На сароку пабрахаць.

Хоць я добры і прыгожы,
Буду усіх вакол пужаць!
Ад мяне за агароджай
Будуць трэсціся, дрыжаць!

Для меня ж у асалоду
Гучна гыркаць, ваяваць!
Адганю я усіх ад плоту –
Час мне нельга марнаваць,

Каб з цямна і да світання
Спаць спакойна вы маглі..
Не патрэбны мне пытанні!
Лынды біць няма калі!

Анкудзінава Валянціна (г. Барысаў)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики