ВЕСНАВОЕ ШКЕЛЬЦА
Рана сонейка устала,
Зазірнула мне ў акенца.
І сарока стракатала
Паўгадзіны каля сенцаў.

Навіну на ганак несла
Мне сарока-белабока.
А вясна чароўунай песняй
Абуджала ўсе навокал.

Неба вабіць чысцінею,
Нібы вымытае шкельца.
І праменьчыкі ў настроі -
Паглядаюць у вядзерца. -

Сакавіцкі дзень прыгожы
І жаданы, і пяшчотны.
Скласці верш мне дапаможа
Пакладзе яго на ноты.

І падхопіць тую песню
Гаманлівы ручаёчак, …
Што ў блакітную пралеску
Закахаўся гэтай ноччу..

Багдановіч Лёля (г. Барысаў)


автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики