У КАЛЯРОВАЙ ХУСТЦЫ
Гарачыня стаіць такая,
Што немагчыма ўжо трываць
На гуслях ліпень гучна грае –
Ажно за воблакам чуваць!

А потым дождж і халадэча –
Патрэбны боты, паліто.
Хваліцца надта дык і нечым...
І я ж пра гэта. А пра што?

Паспелі вішні і маліна.
Палова лета ўжо сыйшла.
Пятрок лісток пад ногі кінуў,
На днях Ілля падкіне два.

Зляцяць у вырай потым птушкі.
І сум агорне ўсё наўкол... ...
А лета ў каляровай хустцы
Збірае ягады ў прыпол...


Багдановіч Лёля (г. Барысаў)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики