ЗІМОВАЯ ЗАМАЛЁЎКА
На акне зімовым Дзед Мароз малюе
Серабрыстым пэнзлікам ледзяны ўзор.
Навагодняй казкай сэрца зачаруе,
Заварожыць позірк дзіўным светам зор.

Як малюнак сонца светам прыласкае,
Залатыя промні шчасцем зіхацяць,
Казачнае дзіва нібы ажывае,
І лісты-расліны быццам шапацяць.

Як зімовы вечар за акном устане,
Холадам павее таямніца шкла –
Сінява загадкава праз узоры гляне.
Ну, а нам прысніцца,што вясна прыйшла.

Бярэзіна Тамара (г. Маладзечна)
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики