Ішоў па вуліцы у краму...
Ішоў па вуліцы у краму,
Ішоў у нейкім разважанні.
Ляцелі думкі тэлеграмай:
Сустрэчы ёсць, ёсць развітанні.

Уздоўж асфальтавай дарогі
Мяжа травы пралезла зноў.
Каля яе, хоць і нямнога,
А стайка шэрых вераб’ёў.

Збіралі нешта, шчабяталі,
Я ж мовы іх не разумеў.
Дзень сонечны яны віталі,
А я стаяў, маўчаў, глядзеў…

Базар птушыны у імгненне,
Як выбух паляцеў за плот.
Хто ж абарваў маё натхненне?
На паляванне выйшаў кот.

Рымашэўскі Генадзь, г. Чэрвень
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики