ХОЧАЦЦА ЦЯПЛА!
Намяла зіма сумётаў
Ды прысела каля плоту:
Адпачыць, відаць, хацела.
Тут сарока прыляцела,
Села побач каля зімкі,
Не маўчала ні хвілінкі.
Часу марна не губляла –
Усе навіны расказала.
Балбатала, стракатала
Шчэ і ўпрысядкі скакала –
Затлуміла галаву.

Я сароку пазаву,
Дам кавалачак ёй сала,
Каб вясну хутчэй гукала.
Не крыўдуй, зіма, не трэба,
І не злуйся напаследак.
Досыць снегу намяла,
Вельмі хочацца цяпла!

Багдановіч Лёля, г. Барысаў
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики