|
МАТЭМАТЫКА Ў ВЕРШАХ
(Склад лікаў ад аднаго да дзесяці) 1 У склад адзінкі хто ўваходзіць? Яна адна. Сяброў не водзіць. Сама да ўсіх ідзе заўсёды Са згодай і без перашкоды. 2 Які склад ліку двойка мае? Каго чакае-сустракае? Ідуць, плюсуюцца адзінкі – Яе дзве роўныя часцінкі. 3 Склад невялікі мае тройка. У ёй – адзінка ў суме з двойкай. 4 Каго ўраўняе нам чацвёрка? Яна складзе адзінку з тройкай І злучыць плюсам двойку з двойкай. 5 Хто ж уваходзіць у пяцёрку? Адзінка гэта і чацвёрка, Таксама двойка ў суме з тройкай. 6 Шасцёрка ў пары ўсіх збірае: Адзін і пяць яна раўняе, Два да чацвёркі адпраўляе, Дзве тройкі роўныя складае. 7 Сямёркі склад увесь запішам, Трох розных параў суму злічым. Адзін з шасцёркай, два з пяцёркай, І ўслед за імі – тры з чацвёркай. 8 Складаемыя ліку восем. Чатыры пары ў госці просім. Вядзём адзінку да сямёркі, Прыбавім двойку да шасцёркі, Адправім тройку да пяцёркі, З’яднаем плюсам дзве чацвёркі. 9 Дзявятка – гэта лік вялікі. У ім – чатыры пары лікаў. Сплюсуем мы адзін з васьмёркай, Прыбавім двойку да сямёркі, Таксама тройку да шасцёркі, Чацвёрку просім да пяцёркі. 10 З чаго складаецца дзясятка? Адзін прыбавім да дзявяткі, Васьмёркі з двойкай суму злічым, На тры сямёрку павялічым, Шэсць і чатыры – дзесяць роўна. Усё рашаем паслядоўна. Дзе дзве пяцёрачкі-блізняты? Бягуць у суме ўжо дахаты. Сябруюць лікі, карагодзяць, І ў склад дзясяткі ўсе ўваходзяць. Складаемым мяняем месцы – Нязменнай сума застаецца. Нупрэйчык Галіна, г. Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|