Я МАЛЮЮ
Зялёны кракадзіл
Ідзе зялёны кракадзіл
Па зялёнай вуліцы.
Хоць вуліца зусім не Ніл –
Людзі не хвалююцца.
Весела звініць трамвай,
Светлафор здзіўлёны.
Вуліца. Стракаты май.
Кракадзіл зялёны.

Восень
Рыжы Славік, руды рыжык,
На палянцы жоўты клён…
Восень фарбы памяняла –
Іх як быццам бы мільён.
Звыклы колер страціў верас,
Запалаў і ён, бядак.
Толькі вожык шэры-шэры
Не мяняецца ніяк.

Я малюю
Я малюю самалёт,
Я малюю домік.
Ля паркана рыжы кот,
А ля брамы – гномік.
Я й сябе намаляваў
Дзесьці там, за домам.
Я ж у хованкі гуляў
На малюнку з гномам.

Каляровы сырадой
Намалюе сёння Вова
Зранку рыжую карову.
Намалюе ёй і пашу,
Каб карміць худобу нашу.
На малюнку кветкі ў лузе
Па-над сіняю вадой.
Пэўна, сёння ў Вовы будзе
Каляровым сырадой.

Як намаляваць крата?
Маляваў каго заўгодна:
Вавёрку, тыгра і ката…
Толькі закарцела сёння
Мне намаляваць крата.
Толькі як яго пабачыць? –
У зямлі жыве бядак.
Вось задача, дык задача
З ёй не справіцца ніяк.

Рунцэвіч Уладзімір, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раёнскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики