МАЛЕНЬКІ ПАСТУХ
Рана-рана, спазаранку
Падымала мама Янку:
«Хлопчык, родны, прачынайся,
Ды на пашу ты збірайся.
Бо кароўкі ўжо рыка?юць.
Пастушка яны чакаюць
Бурка, Зорка, Ласка, Хмарка
Па-за вёскай крочаць шпарка.
Жаўручок ужо не спіць,
Срэбрам песенька гучыць:
«Час у поле! А дзе ж Янка?
Не відаць яго на ганку!»
Ты зганяй кароў на пашу –
Будзе чым заправіць кашу:
Белым малаком духмяным.
Будзь, сыночак, паслухмяным».
Вочкі бліснулі ў дзіцяці,
Прытуліўся сын да маці:
«Добра, мамачка-галубка,
Зараз апрануся хутка!
Хлеба мне акрайчык дай
І на полудзень чакай!»
…Роснай сцежкаю за статкам
Бег пастух маленькі ззаду.
Сыр, зацірка і смятанка
Даспадобы вельмі Янку.
Будуть сытыя Буронкі –
Будуць поўныя даёнкі.

Лебядзько Марыя, в.Трылес, Стаўбцоўскі раёнскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики