НАТАТНІК
На апошнія грошы
Я купіла нататнік!
І папала пад дожджык –
Пойдзем пешшу дахаты…

Гэты дожджык лагодай
Мой твар абдымае
І цалуе далоні –
Жыццё замірае…

Я свой лёс, быццам пазлы,
Пакрыху збіраю…
Гэты дзень – самы важны!
Ён мяне сустракае!

Цёплы дожджык гамоніць
Сам-насам са мною…
І ніхто не адмовіць
Шчаслівае сёння!

Я ўздыму свае крылы –
Акурат прызямлюся.
Ты мяне наталіла,
Вясна Беларусі!

Вось і скончыўся дожджык.
Я стаю каля хаты…
Як цудоўна, як добра,
Што купіла нататнік!

Луня Веранiка, а/г Сноў, Нясвіжскі раёнскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики