КАЛЮЧАЯ БАЛАДА
Гэта здарылася ў Прыморскім заапарку
«Садагарод» летам 2017года


Васьмёрку важанят спасцігла ліха.
– Без мамкі што ж ім? Гора ды бяда, –
Стаяць мужчыны, спачуваюць ціха,
Цяпер загінуць шэльмы. А шкада…
– Як пакарміць? Хоць кропельку, хоць трошкі…
Ото ж упартыя! – Як ты сама! –
Ды соскі не прымалі ў роцік вожыкі!...
– Ну ешце ж, дурні, сіл на вас няма!
– Мо ў запаведнік? – Трыста кіламетраў?!
Не давязем. Халэмус малышам.
– Не давязём – згадзіўся з сябрам Петра, –
– Хіба што цуд…
І цуд з’явіўся. Сам.
Разлегся цуд на траўцы мураговай,
Пушыстым прычароўвае бачком…
І папаўзлі яны беспамылкова
Туды, дзе пахла цёплым малачком.
І прымасціліся пад той жывоцік,
І кожны сабе месца адшукаў.
А цуд ім вуркатаў лагодна штосьці
Ды часам мяккай лапай прыціскаў…
Такога цуда ні на Беларусі,
Ні, пэўна, у цэлым свеце не было.
Была то кошка з заапарка, Муся,
Што, як анёл, схавала пад крыло
Васьмёх прыблудаў з мацярынскай сілай –
Калючых, але ж мілых і малых.
Сваіх яна нядаўна адкарміла
І зараз прыняла – зусім чужых:
Не коцікаў, шчанят ці зайчанятак –
Дахаты Муся-мама павяла
Васьмёх пярэстых дзетак-важанятак,
Чым ад пагібелі засцерагла.
…На здымку – Муся пышная з сямействам.
Сем важанят на ёй – пры ёй ляжаць.
А восьмага няма. Куды падзеўся?
Ды проста ў кадр не ўлез. Ну, ледзь відаць.

Мялешка Лілія, г. Клецкскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики