ВОСЕНЬСКІ ДЫПЦІХ
1
Лунае лета над парканам,
І крывіць верасень аблічча.
Ды ранак светлы і туманны
Дзень ясна-цеплы ў госці кліча.

Бульбянае гарыць націнне…
Буслоў чародка адлятае…
Хоць ззяе сонца ў небе сінім –
Сініца восень запрашае.

2
Над снегам кветачкі заззялі.
Да сонца цягнуцца яны.
Як не зачахлі? Як не звялі?
О сімвал свежае вясны!

На тратуары, пры штакеце
Там, дзе календулу відаць,
Аслупянелі ў шчасці дзеці –
Вачэй не могуць адарваць.

Не наглядзецца, пэўна, дзеткам
У захапленні адкрыцця
На яркую як сонца кветку
Ды з гэткай прагаю жыцця!...

Мялешка Лілія, г. Клецкскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики