ЗАБЛУКАЛІ
Там за рэчкай, у бары,
Дзе схаваўся воўк стары,
Шмат і ягад і грыбоў.
Тата нас туды павёў.

Але ж мы не вінаваты,
Што згубілі ў лесе тату.
І грыбоў збіраць не сталі,
А ваўка ўвесь час шукалі.

Захацелі паглядзець,
Дзе і як жыве мядзведзь.
Бацька шмат дарог прайшоў,
Ледзьве нас тады знайшоў.

І цяпер ён кажа строга:
– Забывайце ў лес дарогу,
Рана вам туды хадзіць!
І мядзведзь яшчэ не спіць.

Ён такіх, як вы, шукае,
Ды ў бярлогу забірае.
Добра, што яшчэ ў той час
Не наткнуўся ён на вас.

Наўчанкова Альдонія, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики