|
Мой маленечкі ўнучок!..
Мой маленечкі ўнучок! Ты кладзіся на бачок. Я з табою паляжу І пра пушчу расскажу. Многа казак-таямніц Там жыве сярод крыніц. А далёка ў гушчары, Дзе хаваюцца звяры, Буйнай квеценню вясны Разбягаюцца яны. Ты ў мяне пытаўся днём Пра маланку з Перуном. У дубах яна жыве. Днём хаваецца ў траве. Закапаўся пад пянёк Ад людзей калматы Цмок На палянцы пад кустом Разам з чорненькім кратом. Калі пойдзеш напрасткі, Дзе растуць баравікі І лятае чорны птах, Да балота знойдзеш шлях. Там Вадзянік у дрыгве З жабянятамі жыве, А ў сярэдзіне самой Зюзя тупае зімой, Багнай вухкае ў начы. З ім сябруюць пугачы. Ранкам іх жахлівы крык Супыняе Лесавік. Гэта вельмі добры дзед. Рэхам ён гукае ўслед, Не дапусціць да бяды, З пушчы выведзе заўжды. Пушча добрая, ўнучок. Спі, кладзіся на бачок. Цанунін Уладзімір, г. Вілейка
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|