КОТ-БЕГЕМОТ
У Палінкі жыве кот,
Завуць яго Бегемот.
Скуль імя гэта ўзялося,
Ды так лоўка прыжылося?
Любіў гэты рыжы кот
Лазіць у чужы гарод.
Драў пасаджаныя грады,
Не было на яго рады.
Кліча Поля ката есці,
Ды няма яго на месцы.
Тыдзень не было ката,
Трапіў у пастку на крата.
Схуднеў, па-кашачаму лаяўся,
Шчэ хваста пазбавіўся.
«Што крычыш, гарэза-кот,
Як зубаты бегемот? –
Так суседка запытала
І ката дамоў пагнала.
З той пары бязхвосты кот
Знае толькі свой гарод.
Малака нап’ецца
Ды на печ заб’ецца,
Спіць ды мурлыкае,
Казачныя сны дзеткам клікае.

Валасевіч Людміла, г. Барысаў
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики