МАЛЕНЬКІ ВЕРШЫК
Складаўся вершык у слупок,
Збіраў рупліва “словы”.
“Са слоў ён будаваў радок”
Каб тэкст быў адмысловы.
Стараўся тыдзень і другі,
З любоўю і пяшчотай,
Хацеў кагосьці папрасіць
Каб дапамог употай
Што ж, назбіраць патрэбных слоў…
Было яму нялёгка-
Не навучыўся ён лунаць…

У марах і аблоках.
Але, як свята надыйшло,
Ён быў ужо гатовы,
Як матылёчкі на святло,
З душы ляцелі словы.
І віншаванні дасылаць
Хацелася бясконца,
Дзяўчынкам, хлопчыкам жадаць
Сяброўства, міра, сонца.

Мароз Галіна (г. Лагойск)

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики