ПТУШЫНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
Iду паволi па дарозе… Бялюткi снег i цiшыня, А вераб’i на вербалозе Вядуць гаворку ўжо з рання. «Мароз стаў меншым, – кажа вераб’iха, – Але ж мяцелiца мяце. Кармушкi нашы, як на лiха, Сняданак зноўку замяце». «Надзеі не губляй, мая пяшчота, Не будзе вечнаю зiма. Знайду я семачку пад плотам, Што з восенi прысыпана». «Так-так, а як зiмуюць нашы дзеткi? Здаровенькi цi ўсе яны? Цi ўнукаў гушкаць будзем мы ў кветках? Не так далёка да вясны». Пушысты падаў снег. А птушкi шчабяталi, Надзённыя праблемы вырашаў «народ». Галiнкi цiхенька тых вераб’ёў гайдалi, На тым і скончыўся птушыны сход. Дзяўчынка ішла і булку ела, І крошкі падалі на снег. Умомант вераб’і зляцелі – Сняданак быў гатовы, нібы ў сне. І вераб’і так шчыра шчабяталі Дзяўчынцы радасна ўслед, І крошкі хуценька склявалі… Застаўся чысты белы снег. Бокуць-Чабатарова Вольга, г. Узда
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|