ЗА ЕЛКАЙ У ЛЕС
Кружыўся пухкі, мяккі снег,
Сляды ад санак замятае.
Гучыць дзіцячы гучны смех,
Бо Новы год вось-вось настане!

Так захапляла цішыня
І лес казаўся таямнічым.
На белым покрыве лыжня –
Відаць, прайшоў тут паляўнічы!

Знайшлі глыбокі зайцаў схрон
І лыка, што здзіраў з асіны,
Тут таямніц – з усіх старон!
Убачылі і след ласіны.

Зрубілі елку ў гушчары,
Пасля паклалі асцярожна.
«Чакаюць цацкі і шары!»
І пацягнулі санкі дружна!

Жыдко Лідзія, г. Жодзіна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики