|
Каштуе колькі дабрыня?..
«Каштуе колькі дабрыня?» – Запытаў я кацяня. У адказ пачуў у кіскі: «Дабрыня – смятаны міска». * * * Толькі сонейка з-за стрэхаў, Толькі ранак над зямлей – Зноў пайду шукаць я рэха: Дражніцца яно са мной. * * * У квача гуляюць рыбкі, Марай цешыцца Мікітка: «Вось бы рыбкаю мне стаць З імі разам пагуляць». * * * Гэта – зебры, гэта – слон, Ну, а там – хамелеон, Ну, а гэты конік – поні… Радасна ў звярынцу Лёню. * * * Журавелька-журавель – Шмат ён абляцеў зямель. Чуў, як ён хваліўся гу́сям, Што мілей – на Беларусі. * * * Хаця дзяўчынка я малая Заўжды матулі памагаю. Узяўшы ў рукі капаніцу Ганю з грады асот з макрыцай. Рунцэвіч Уладзімір, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|