У НАРЭШАВІЧАХ
У Нарэшавічах жнівень. І на хмарыне вясёлка – Нерухомы цуд бязгучны – Чыстым спектрам зіхаціць. Праляцеў над вёскай лівень, І намокла ў Сіўкі холка. Дождж праз беражочкі лужын Да балотца ўніз бяжыць. Весялосць палоніць сэрца. Ай, вясёлка! Ай, красуня! Ты над Востравам Лябяжым – Лета позняга партрэт. Сонца ў возеры смяецца! І гітарнае шматструнне Песні бардаў вам пакажа, Свята вёскі і канцэрт. Тут чароўныя пейзажы, Тут і сцэна ёсць, і лаўкі. Пракрычалі пеўні дзесьці, Дзяцел знік паміж галін. …Павукі сплятаюць пражу, Туманоў – аж да Сіняўкі! Назіраюць моўчкі дзеці Шумны жураўліны клін. Мялешка Лілія, г. Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|