ПРА КАЗУРАК
МУХА
Над сталом лятае муха
І галосіць з галадухі.
Так жадае яна сесці,
Каб хоць трошкі чаго з’есці.
Толькі вось на лапках – бруд.
Трэба вымыць посуд тут!

ЧАРВЯК
Чарвяка я не баяўся,
Калі ён то выгінаўся,
То знікаў, а то з’яўляўся…
Можа, сам мяне спужаўся?
А пасля, няясна як,
Знік у глебе той чарвяк.

МОЛЬ
Моль ушчэнт кажух з’ядае
Ды на шапку пазірае…
Мама ведае: адзін
Страх для молі – нафталін.

ТАРАКАН
Назва таракан пайшла адкуль?
Удзень яго не бачылі пакуль.
Толькі ж зоркі стануць зіхацець –
Ён з’яўляецца, каб шамацець.

ЧАРВЯК
Чарвяка я не баяўся,
Калі ён то выгінаўся,
То знікаў, а то з’яўляўся…
Можа, сам мяне спужаўся?
А пасля, няясна як,
Знік у глебе той чарвяк.

Шкода Анатоль (г.Заслаўе, Мінскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики