|
СЯБРАВАЦЬ ПА-САПРАЎДНАМУ
Жыла-была адна травінка. З ёй побач кветачка жыла: Пялёсткі – белай палярынкай*, Такой прыгожаю была. Ды ўсё смяялася з травінкі, Маўляў: «Я ж, бачыш, прыгажэй!» Травінка, тоячы слязінкі, Якія капалі з вачэй, Ад крыўды ціхенька стагнала, Але ні слоўца ў адказ Прыгожай кветцы не казала, Сцярпеўшы мноства ўсіх абраз. Ды вось аднойчы злосны вецер З-пад хмары чорнай наляцеў: Зляцелі белыя суквецці, Нібыта кветачку раздзеў. Травінка ж цэлай засталася, Хоць вецер і яе круціў. Ды не зламалася, узнялася, Хоць часам не хапала сіл. На кветку гледзячы, сказала: – Мне сумна за тваю красу… Затым ёй лісце распрастала Ды запляла яго ў касу. ----------------------------------- Не варта з некага смяяцца, За недахоп які дражніць, Бо часам можа аказацца, Што будзе ён вас бараніць. Вы без яхіднасці дружыце, Людзей прымаючы, як ёсць, Не зневажайце, а нясіце Любоў да сябра, а не злосць. * Палярына – накидка на плечы Бабко-Аляшкевіч Валянціна (д. Радкава, Салігорскі раён)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|