ГАМАДРЫЛ
Унучок пяцігадовы
Непаседлівы Кірыл –
Запытаў мяне сурова:
«А ці страшны гамадрыл?

Дзе жыве? І што ён хочы?
І куды яго нясе?
Бо гуляе сярод ночы,
А не спіць, як людзі ўсе».

Я пачаў яму тлумачыць:
«Ты баішся задарма.
Гамадрылы – малпы, значыць,
Іх у нас зусім няма.

І жывуць яны далёка –
Там, дзе водзяцца ільвы,
Дзе бананаў шмат навокал,
Нібы ў нас густой травы.

Там цяпло ў пару любую,
Джунглі ўсюды без мяжы.
І чаму цябе турбуе
Гэта тэма? Адкажы».

«Гаварыла ўчора мама, –
Адказаў малы Кірыл,
– Лаву нашу каля брамы
Выдраў ноччу гамадрыл».

Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики