|
ДЗЕДАВА КАЛЫХАНКА
Мой маленечкі ўнучок! Ты кладзіся на бачок. Я з табою паляжу І пра пушчу раскажу. Многа казак-таямніц Там жыве сярод крыніц. Разбягаюцца яны Ў буйнай квецені вясны Між палян і ў гушчары, Дзе хаваюцца зубры. Ты ў мяне пытаўся днём Пра маланку з Перуном. У дубах яна жыве, Альбо туліцца ў дрыгве. А стары вусаты Цмок Там схаваўся пад пянёк На палянцы за кустом Разам з чорненькім кратом. Калі пойдзеш напрасткі, Дзе растуць баравікі І лятае чорны птах, Да балота знойдзеш шлях. Там Вадзянік у дрыгве З жабянятамі жыве. А ў сярэдзіне самой Зюзя тупае зімой, Багнай вухкае ўначы. З ім сябруюць пугачы. Ранкам іх жахлівы крык Супыняе Лесавік. Гэта вельмі добры дзед: Рэхам ён гукае ўслед, Не дапусціць да бяды, З пушчы выведзе заўжды. Пушча добрая, унучок. Спі, кладзіся на бачок. Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|