МАЛЕНЬКІ ВЕРШЫК
Складаўся Вершык у слупок, Збіраў па кроплі словы, Мясціў адказна ў радок, Каб тэкст быў адмысловым. Стараўся тыдзень і другі, З любоўю і пяшчотай, Хацеў кагосьці папрасіць Дапамагчы ўпотай. А назбіраць патрэбных слоў Было яму нялёгка – Парыць ён толькі спрабаваў У марах і аблоках. Але, як свята надышло, Ён быў ужо гатовы – Як матылёчкі на святло, З душы ляцелі словы. І віншаванні дасылаць Хацелася бясконца, Дзяўчынкам, хлопчыкам жадаць Сяброўства, міру, сонца. Мароз Галіна (г. Лагойск)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|