ЧМЕЛЬ
1 Вялізны чмель ілбом акно дзяўбе, За выпадковую турму няўдзячны, Штурхае брушкам, лапкамі скрабе, Ваюе з перашкодаю нябачнай. А там, за шклом, такі прынадны свет! Ды, бач, цікаўнасць завяла ў веранду. І чмель па шкле, больш слізкім за паркет, Павольную танцуе сарабанду… Хіба ж не так і ты, мая зямля, Дрыжыш ў імгле Сусвету кропкай дробнай? …Адкрыю фортку, выпушчу чмяля, Бо ён, бядак, на нас, зямлян, падобны. 2 Цельца ў чмяля тоўстае, важкае. А крыльцы, як павуцінне. Па ўсіх законах аэрадынамікі Чмель лятаць непавінны. Ды шмат таямніц у прыроды-мазаікі! І фаўна нямала іх мае… Вось чмель. Не ведае аэрадынамікі. Не ведае – і лятае. Мялешка Лілія (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|