ГРЫБЫ
1
Як важна аглядае наваколле
Крамяны баравік! Ён – цар грыбоў.
Нядоўга пакрасуецца на волі
І зробіцца знаходкай грыбнікоў.
Захопленыя ціхім паляваннем,
Ігліцу да грыбніцы разграбуць.
Сям’ю прыгажуноў з замілаваннем
У кошыках дахаты панясуць.

2
На тонкай белай ножцы – палярынка,
Сняжынкі на пунсовай галаве.
Не грыб, а супермодная карцінка!
З праўдзівікамі побач ён жыве.
Ды ў грыбнікоў не заслужыў ён славы.
Пульсуе ў ім атрутны злосны дух.
Аднак звярам ён лекамі цікавы:
Лася ўратуе ды заморыць мух.

Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)


автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики