ДЗЕ ХАВАЮЦЦА ГРЫБЫ?
Я вакол сябе гляджу:
Сыра ў лесе без дажджу.
Пахаваліся грыбкі,
Дзе ж мае баравікі?
Пачынаю прыглядацца:
Дзе яны маглі б схавацца?
Пад кустом ля самай сцежкі
Заўважаю сыраежкі.
Не адну, а цэлых пяць –
Хораша радком стаяць.
А вясёлыя сястрычкі –
Жаўтабокія лісічкі
Пахаваліся пад мох –
Не відаць пад мохам ног.
На пяньку сядзяць апенькі
Дружнай ціхенькай сямейкай.
У шчаціністай траве
Падасінавік жыве.
Ганарысты баравік
Лезці ў вочы не прывык.
Ён хаваецца ў бары:
Як убачыш, то бяры.
Ён за ўсе грыбы важнейшы,
Грыбнікам за ўсё мілейшы!

Бярэзіна Тамара (г. Маладзечна)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики