ВЕРШАВАНЫЯ ЗАДАЧЫ
1
У Палінкі тры малінкі,
Сем брусніц у Віталінкі,
Пяць у Вікі журавінак.
Колькі ягад у дзяўчынак?

2
Тры лісічкі зрэзаў Ваня,
Бора – сем баравікоў.
Тры чарнічкі мае Таня.
Колькі ж у рабят грыбоў?

3
Шароў на ёлцы ўсіх пятнаццаць.
Блакітных пяць, чырвоных пяць.
Чароўна жоўтыя іскрацца
І просяць колькасць іх назваць.

4
Шмат алоўкаў у трох скрынках.
З іх у кожнай – штук па сем.
Вам патрэбна за хвілінку
Ва ўсіх трох закрытых скрынках
Палічыць алоўкі ўсе.

5
У скрынках мармеладак сорак восем,
А скрынак з мармеладкамі ўсіх восем.
Салодкую задачу як рашыць,
Прысмакі ў кожнай скрынцы палічыць?

6
На малюнку ў сшытку Вовы –
Зайка, ліска, дзве каровы,
Дзве авечкі, рысь і лось,
Дзве казы, два поні ёсць.
Вы драпежнікаў знайдзіце
І старанна палічыце.

Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики