ЖЫВЫЯ КАРЦІНКІ
Стамілася ў Паліны мышка
Гартаць камп’ютар, нібы кніжку.
Завіслі ўпартыя старонкі,
Дзе гульні ёсць, галаваломкі,
Мультфільмы, песні, забаўлянкі,
Смяшынкі, казкі, маляванкі…
Капрызіць ноўтбук паўгадзіны –
Яму патрэбен адпачынак.
А за акном варожыць лета –
Як многа колераў у кветак!
Рыпяць арэлі каля хаты –
Дзяўчынак гойдаюць заўзята.
Бяжы на вуліцу, Палінка!
Малюе сонца там карцінкі,
Вясёлка рамкі аздабляе…
Карцінка кожная – жывая.

Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики