ЧАРАЎНІЦА
Надыход зімы чароўнай
Казку дзіўную нясе:
У бялюткія фасоны
Прыбяруцца дрэвы ўсе.

І сняжыначкі ў паветры
У бязважкасцi сваёй
Кружацца-вальсуюць з ветрам
Лёгкім пухам над зямлёй.

У нябёсах снег лунае
I кладзецца на дамы,
Таямнiча ахiнае
Срэбным покрывам зiмы.

А мароз свае малюнкі
Пакідае на акне:
І дзівосныя карункі
Зачароўваюць мяне.

Крышталёвыя сняжынкі
На далонь маю ляцяць.
Не прайшло і паўхвілінкі,
А сняжынкі не відаць!

– Дзе схавалася, хітрыца,
Пахавалася куды?
…Прыгажуня-чараўніца
Стала кропелькай вады.

Войтава Святлана, г. Маладзечна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики