|
СПЯШАЙСЯ
Імклівы кідок. Снег па калена – Студзень пачаў варушыцца. Зіма. Месяц і год – вельмі добрыя змены. У скрусе чакалі, але нездарма. Хацелася свята? Прыйшло. Як цудоўна! Хацелася снегу з блакітных нябёс. Учора быў дожджык, а сёння раптоўна Вецер-гарэза снег ноччу прынёс. З ранку ўрачыста, бялютка, прыгожа, Сыпле і сыпле, бясконца, здаецца. Студзень пачаў па зямлі падарожжа, Ляжа чароўным настроем на сэрца. Гурбы растуць. Снег ідзе, не сціхае. Лес-прыгажун, нібы ў казцы якой. Зіма-гаспадыня старонкі гартае, Спяшайся адчуць, прытуліся шчакой. Рымашэўскі Генадзь, г. Чэрвень
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|