КОТ І ПЕНЬ
1
На месцы вішні – пень шурпаты.
На ім – сіямскі кот калматы.
У колер пня – хамелеон.
За наваколлем сочыць ён.

2
Мой пень такога ж колеру, як я.
Завуць мяне Маркіз, сіямскі кот.
І гэта тэрыторыя – мая!
Пільную хату, сад і агарод.
Люблю я віскас, фрыскіс, кіцікэт.
Магу і свежай рыбкі паспытаць.
Чакаю гаспадыню на абед:
Прыедзе, каб мяне пачаставаць.

3
Я шэры пень, я вішняй быў даўно.
Струхлеў ад адзіноты і нуды.
Ката прымаю ў госцейкі ізноў –
Наведваецца часта ён сюды.
І грэе кот нутро старое мне.
То ціхенька вуркоча, то маўчыць,
То вострыць кіпці на маёй спіне…
Патрэбны я, а значыць – буду жыць!

Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики