ХТО НЕ НА МЕСЦЫ?
Нязваны госць
На злёт птушыны ўсе ляцяць:
Пытанні ёсць па харчаванні.
Плануе дзяцел паказаць
Цікавы ўрок па паляванні.
Сустрэчы рады кожны птах:
Сарока, голуб, чапля, чайка.
Усе паселі па радах:
Шпак, верабейка, сойка, зайка.
Сініца, жаваранак ёсць…
А вы за птушкамі сачылі?
Скажыце, хто нязваны госць?
Якога вы звярка злавілі?

Хто лішні?
Звяры сабраліся на сход,
Каб вырашаць лясныя справы.
З нары глыбокай выпаўз крот,
Па пнях вавёрка скача жвава.
Магутны зубр – жаданы госць,
Ліса і воўк – сябры-суседзі,
Лось хутканогі, дзік тут ёсць…
Чакаюць важнага мядзведзя.
З палянкі зайка прыскакаў,
А вось касуля, чыжык, вожык,
Алень рагаты завітаў,
Барсук размову весці можа.
Прыбегла мышка, рысь прыйшла.
А вы за ўсімі прасачылі?
На сходзе птушачка была.
І, мабыць, вы яе злавілі?

У скверы
Прыйшлі сябры гуляць у сквер.
За Лёшам бегаў фокстэр’ер.
Сямён з Данілам мяч ганялі,
Сінічкі весела скакалі.
«Ўкантакце» зносіўся Антон,
Глеб загружаў гульню ў айфон.
Рамонкі Рытка малявала.
На ліпе рыбка заспявала.
Смартфон Раман рамантаваў,
Іван яму дапамагаў.
Дзялілі Вара з Верай піцу.
Знайшлі вы ў вершы небыліцу?

Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики