|
ПРА ЗАНЯТКІ Ў МАСТАЦКАЙ ШКОЛЕ І КАМАРЫКА ФІЛЮ
Прачнуўся камарык зімой за акном: Ён, мабыць, вясну ўжо чакае. У школе мастацкай цяпер яго дом – Там вучняў смяшыць, забаўляе. Ён любіць над пэндзалем лётаць заўсёды, Калі на занятках малююць пейзажы. Смяецца дзятва з камарыных прыгодаў: Паказвае майстар клас пілатажу. Ён быццам эксперт па ўсіх нацюрмортах, Нібыта ацэньвае працу дзяцей… Прыгледзішся, тварык падобны да чорта, А як запішчыць, то ўсім весялей. Ніхто ад сябе яго не адганяе, Бо кожнаму нешта на вушка зудзіць. Карціны пісаць, мабыць, так ён натхняе, Каб зноў паспяхова шэдэўры тварыць. Ніхто яго пальцам зусім не кранае, Бо сябрам у школе стаў добрым такім. Імя мастакі яму смешнае далі: – Зноў, Філя ўзлятае! І весела ўсім. Разумоўская Алена (г. Салігорск)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|