МУХА-ГАСПАДЫНЯ
Муха ў хату заляцела,
Перашкоды не сустрэла.
Шмат сябровак тут крылатых –
Зелянцовых і таўсматых.
Задаволена гудуць,
Стравы розныя ядуць.

Тут накапалі варэння,
Там раскрышана пячэнне.
На падлозе – кроплі, крошкі,
На стале клубочкам – кошка,
Над каструляй роем мошкі
(Там закіслай кашы трошкі).

Смецце з кошыка ўцякае,
Рыбны дух паўсюль лунае.
Люба жыць тут – пажываць,
Мушанятак гадаваць!

Гаспадарка марна гіне,
Калі муха – гаспадыня.

Галіна Нупрэйчык (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики