|
Забылася
Ужо сцямнела, як дадому Яніна бегла з усіх ног… Пытанняў педсавет, вядома, Зноў вырашыць усіх не змог. Дырэктар мог і сам, вядома, За паўгадзіны ўсё рашыць, Але настаўнікі з дыпломам – Іх трэба трохі варушыць. Бо самі ініцыятывы Ніяк не хочуць праяўляць. Раён жа шле ўсё дырэктывы: Ўсім працаваць, а не гуляць! Але настаўнік лепш за вучняў Прыстасаваўся да ўсяго… Даклад пра бульбу хтось агучыў, Пра моркву, шчэ таго-сяго. Калі ж чарга да навучання, Нарэшце, ўсё-такі дайшла, Пра мудрасць думка і пра ранне Камусці ў галаву прыйшла. А дома ў кожнага скаціна І дзеці – трэба ж накарміць… Дадому подбегам Яніна Шыбуе, толькі снег рыпіць. Муж за сталом чакае з лыжкай: Вячэру трэба гатаваць! Успомніла, што меньшы з кніжкай – Яму шчэ трэба памагаць. Затым карову падаіла І працадзіла малако. Пасля курэй, свіней карміла, Сабе засмажыла яйко. За пяць хвілін перакусіла, Хацела сшыткі правяраць – Карову, ўспомніла, даіла, Але ж і піць ёй трэба даць. Калі закончыла ўжо сшыткі, За поўнач дзесьці, правяраць Прыпомніла, што дзецям ніткі Паабяцала – трэба браць. На заўтра планы… Шэсць урокаў. І ўсе іх трэба напісаць, Каб ад дырэктара папрокаў Не мець… Ды ўсё-ткі легла спаць. Гадзіны тры, мабыць, паспала. Устала з боллю ў галаве І планы хуценька пісала – Скаціна ўжо раўла ў хляве. З вядром упала… Трэба лужу У калідоры хоць прыбраць… Насілу ўспомніла, што мужу Паесці трэба штось сабраць. Зварыла дзецям есці. Потым Курэй карміла і свіней. Успомніла: - Мне ж на работу, Бо на дварэ усё відней! Адзела хутка шапку, боты, Затым - на плечы паліто. Па вуліцы імчала – што ты І не дагнала бы аўто! І паліто ледзь распранула – Сяброўка выдала папрок: -Такога я яшчэ не чула : Ў начной кашулі – на урок! Дзмітрый Краскоўскі (Валожынcкі раён, п. Івянец)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|