|
Прыкмета
Здаўна прыкмета ёсць такая, Што цэлы год той грошы мае, Хто ўвесну, як пачуў зязюлю, Ды не трымаў ў кішэні дулю, А клаў туды свае капейкі, Ну, ці рублі – запас хоць нейкі, Тады ўвесь год усё ўдаецца, Багацце, нібы рэчка льецца. У тых жа, хто не меў капейкі – Хоць галаву кладзі на рэйкі. Як не было тых грошай дома Дык і не будзе! Ну, вядома Не ўсе ў прыкметы тыя вераць. Міхась рашыў усё ж праверыць. Рассунуў па кішэнях грошы – Мо й будзе цэлы год харошы. Бо не дваццаткі клаў, а сотні… Хай брэшуць, як з пад падваротні Сабакі раніцай брахалі, Зайздроснікі. Яны чакалі Што ён без грошай застанецца – А тут даход, як рэчка льецца… Ды, што тут марыць – на прыроду, Да маці ў вёску, ды ў падводу Запрог каня… Але ў кішэні Усунуў “сотак”, пэўна, жменю Калі адзеў штаны старыя… Цяпер – хай хоць сабака вые – Прыкмета мусіла збывацца… За плугам стала забывацца Прыдумка тая. Сонца грэла Ўжо па-вясноваму…Самлела Спіна ў Міхася. І жанчыны Паўдня не разгіналі спіны. Ды, ўрэшце, бульбу пасадзілі. Нібы на свяце ўсе хадзілі… Міхась каню даў піць, паесці… Але, каб самаму прысесці Перадыхнуць – рашыў абмыцца, Пераапрануцца, мо й пабрыцца. Пайшоў да рэчкі. Аглядзеўся. Няма нікога… Сеў, раздзеўся. Хацеў ступіць ужо ў раку… Але пачулася: “Ку – ку” З кустоў ля рэчкі. Ну, вядома Не раз ён чуў зязюлю дома, Калі малым хадзіў купацца. Ну, як магло такое стацца, Што так забылася прыкмета! Раз”юшыўся Міхась праз гэта: -Каб ты ахрыпла дзе была! Хвілінку ж пачакаць магла… Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец, Валожынскі раён)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|